Яшчэ адзін удзельнік акцыі «Не – расейскай акупацыі!» прысуджаны да штрафу
- 14.09.2009, 10:49
Суд Цэнтральнага раёна Менска аштрафаваў удзельніка акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў у Беларусь Максіма Сергійца на 20 базавых велічыняў (690 тысячаў рублёў).
Прысуд сёння зраніцы вынесла суддзя Цэнтральнага суду Карнюшка В.А. Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – «парушэнне правілаў правядзенні масавых мерапрыемстваў», паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Акцыя пад лозунгам «Не расейскай акупацыі» была жорстка разагнаная ўладамі 9 верасня. Дзесяткі ўдзельнікаў былі арыштаваныя і прысуджаныя да буйных штрафаў.