Беларусь адмовіцца ад імпарту сельгастэхнікі з 2010 года
- 17.09.2009, 13:53
Беларусь з 2010 года адмовіцца ад закупак імпартнай сельгастэхнікі, спадзяючыся забяспечыць уласную вытворчасць усіх неабходных для сяла агрэгатаў.
Пра гэта сёння паведаміў віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза, перадаеБелТА.
«З 2010 года практычна не будзе патрэбы ў імпарце сельгасмашын для аграпрамысловага комплексу. Увесь спектр неабходнай сельгастэхнікі мы здольныя вырабляць самі», - заявіў Бамбіза.
«Сёння мы маем дастаткова магутны тэхнічны парк, які дазваляе своечасова праводзіць вясеннія і восеньскія палявыя работы, а таксама ўборачную кампанію… У краіне функцыянуе магутнае сельгасмашынабудаванне, якое выпускае сучасныя машыны для ўсяго тэхналагічнага цыклу ў сельскай гаспадарцы», - адзначыў ён, патлумачаўшы, што сёлета беларускія прадпрыемствы паспяхова вырашылі праблему імпартазамяшчэння».
Аднак заявы віцэ-прэм’ера ідуць у разрэз з інфармацыйнай палітыкай беларускага тэлебачання, якое нястомна цешыць тэлегледачоў сюжэтамі пра кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія скардзяцца на беларускую тэхніку, адзначае АФН. Усе героі такіх сюжэтаў, тлумачачы затрымкі ў правядзенні ўборачных работ, кажуць пра адно і тое ж, што беларуская сельгастэхніка значна саступае імпартнай па якасным характарыстыкам. У прыватнасці ўзгадваліся такія перавагі імпартнай тэхнікі, як здольнасць працаваць у любое надвор’е і магчымасць мадыфікацыі (перааснашчэння) у палявых умовах без звароту да вытворцаў.