BE RU EN

Жыхары Берасця запэўніваюць, што над горадам лётае НЛА (Абноўлена)

  • 24.09.2009, 9:41

У верасне шматлікія берасцейцы сталі сведкамі незвычайнай з'явы: над горадам кружляў неапазнаны лятальны аб'ект, які выпраменьваў яркае святло.

Адным з першых яго заўважыў майстар лакаматыўнага дэпо Мікалай Люльковіч. Формай аб'ект нагадваў яйка, а памерам – з пасажырскі самалёт. Ён зіхацеў на сонцы яркім срэбным святлом і круціўся вакол сваёй восі. Перыядычна НЛА то апускаўся да зямлі, то ізноў узнімаўся вышэй. Мікалай Аляксандравіч неадкладна паведаміў сваім калегам пра гэткую незвычайную з'яву.

– Гэты аб'ект быў ад нас прыкладна ў васьмі кіламетрах, – распавёў відавочца «Інтэрфаксу». – Як толькі мы пачалі разглядаць яго ў бінокль і здымаць на мабільныя тэлефоны, ён рэзка сышоў ад нас. На жаль, здымкі не атрымаліся. Дарэчы, хуткасць ён развіў разоў у дзесяць больш, чым у самалёта!

Пасля гэтага яшчэ каля гадзіны НЛА лётаў над Берасцем, а потым накіраваўся на поўнач ад горада.

Дырэктар рэгіянальнага прадстаўніцтва Беларускага Уфалагічнага камітэта ў Берасцейскай вобласці Віктар Гайдучык патлумачыў журналістам, што ў апошніх лічбах жніўня зафіксаваны небывалы ўсплёск анамаліяў. НЛА назіралі ў Менску і Лідзе, а потым – і ў Берасці. Усяго ж за гэты год «талеркі» фіксавалі больш за трыццаць разоў (у 2008 падобных выпадкаў было не больш за дзесяць).

Каментар www.charter97.org: Хутчэй за ўсё, з'яўленне «НЛА» звязанае з маштабнымі расейска-беларускімі вучэннямі і адпрацоўкай задач сумеснай сістэмы СПА на мяжы з НАТА.

Апошнія навіны