BE RU EN

Віталь Клічко абараніў тытул чэмпіёна свету па версіі WBC

  • 28.09.2009, 9:30

Украінскі баксёр-цяжкавагавік абараніў тытул чэмпіёна света, які належыў яму, па версіі WBC (Сусветная баксёрская рада) у баі з амерыканцам Крысам Арэолай.

Паядынак адбыўся ўвечары 26 верасня (27 раніцай па Менску) на арэне Staples Center у Лос-Анджэлесе. Суддзя спыніў бой у дзясятым раўндзе і прысудзіў Клічко перамогу тэхнічным накаўтам, перадае Lenta.ru.

Арэола атрымаў першую паразу ў кар'еры - да гэтага ён атрымаў 27 перамогаў у 27 паядынках, прычым 24 баі завяршыў накаўтам.

Нагадаем, Клічко падышоў да бою з амерыканцам з рэкорднай вагой у кар'еры - на 1,4 кілаграма больш, чым у паядынку з кубінцам Хуанам Карласам Гомесам у сакавіку 2009 года.

Апошнія навіны