Расея ўвайшла ў тройку сусветных лідэраў па крызісным абвале ВУП
- 7.09.2009, 15:17
Эканоміка Расеі заняла другое месца ў рэйтынгу краін, дзе падзенне эканомікі было найбольш моцным.
Да такой высновы прыйшлі ў нямецкім DekaBank, параўнаўшы максімальны квартальны рост ВУП у 30 краінах свету да наступлення рэцэсіі з максімальным квартальным падзеннем падчас рэцэсіі, піша газета Welt.
У Расеі дадзены паказчык апынуўся на ўзроўні 11 адсоткаў. Горш справы ідуць толькі ў Турцыі, дзе ВУП знізіўся на 14,2 адсоткі. У пяцёрку лідэраў рэйтынгу таксама патрапілі Сінгапур (9,9 адсотка), Мексіка (8,8 адсотка) і Японія (8,3 адсоткі).
Даследаванне паказала, што больш за ўсё ад крызісу пацярпелі краіны, якія развіваюцца, а не развітыя краіны. Тым не менш, і ў буйных развітых эканоміках абвал быў значным. Так, Нямеччына заняла восьмае месца з паказчыкам 6,9 адсотка, а Італія - дзясятае (6,5 адсотка). Самая буйная эканоміка свету - ЗША - заняла 20 месца (3,9 адсотка).