Рэйсы з Менску па-ранейшаму затрымліваюцца
- 12.01.2010, 8:55
Як мінімум тры самалёты, якія ляцяць у Санкт Пецярбург, Прагу і Калінінград, вылецелі 11 студзеня з Нацыянальнага аэрапорта «Менск» са значнымі затрымкамі.
Як паведамілі БелаПАН у даведачнай службе аэрапорта, у Санкт Пецярбург вылет з Менска быў затрыманы на 1 гадзіну 30 хвілінаў, у Прагу - на чатыры гадзіны, у Калінінград - на 1 гадзіну 50 хвілінаў.
У аэрапорце патлумачылі, што затрымкі звязаныя, у сваю чаргу, з несваечасовым прыбыццём у Менск авіялайнераў з-за пагодных умоваў.