BE RU EN

Руслан Салей прыступіў да трэніровак пасля аперацыі

  • 13.01.2010, 11:42

Пакуль што абаронца «Каларада Эвеланш» і нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі працуе толькі ў трэнажорнай залі.

Як нагадвае «Салідарнасць», 1 снежня самаму вядомаму беларусу-НХЛаўцу была зроблена аперацыя ў сувязі з болем у спіне, які турбаваў яго ад жніўня, і з прычыны якога двойчы лепшы хакеіст Беларусі правёў у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ усяго адзін матч – 8 кастрычніка ў гасцях супраць «Нэшвіла».

І вось на гэтым тыдні Салей зноў прыступіў да трэніровак (цягам шасці тыдняў пасля аперацыі гульцу былі супрацьпаказаныя падвышаныя нагузкі). Пакуль Руслан Салей працуе ў трэнажорнай залі – умацоўвае спіну, аднаўляе згубленую за час вымушанай бяздзейнасці мышачную масу.

Хочацца верыць, што працэс рэабілітацыі будзе паспяховым і не зацягнецца, і Расці, як па той бок Атлантыкі завуць нашага суайчынніка калегі па прафесіі, абавязкова згуляе за «Каларада» яшчэ ў сезоне-2009/10. А магчыма, 35-гадовы абаронца здолее дапамагчы і нацыянальнай зборнай на Алімпіядзе ў Ванкуверы - нагадаем, стартавы матч на XXI зімовых Гульнях Беларусь правядзе з Фінляндыяй 17 лютага.

Апошнія навіны