BE RU EN

Прызыў без скандалу не прайшоў

  • 14.01.2010, 13:49

Ваеннай контрвыведкай КДБ затрыманы начальнік аддзялення прызыву Барысаўскага раёна. За апошнія тры гады, гэта першае затрыманне службовай асобы беларускіх ваенкаматаў.

Як паведамілі «Штодзённіку» у прэс-службе ваеннай контрвыведкі КДБ, у Барысаве Менскай вобласці падчас правядзенняў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрыманы начальнік аддзялення прызыву Барысаўскага раённага ваеннага камісарыята падпалкоўнік П. Ён падазраецца ў вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры 450 даляраў за спрыяльнае рашэнне пытання аб адтэрміноўцы прызыву на вайсковую службу.

У мэтах захавання таямніцы следства контрвыведнікі КДБ не кажуць пра тое, ці быў гэты выпадак атрымання хабару адзінкавы, ці ў Барысаўскім ваенкамаце гэтая справа была пастаўленая на паток. Аднак, як патлумачылі ў прэс-службе ВКВ КДБ, за апошнія тры гады гэта першы ў Беларусі выпадак атрымання хабару пры вырашэнні пытанняў, звязаных з прызывам грамадзянаў на тэрміновую ваенную службу.

Па факце атрымання хабару ў дачыненні да падпалкоўніка Барысаўскага райваенкамата ўзбуджаная крымінальная справа, па падазрэнні ў здзяйсненні ім злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.430 КК РБ.

Апошнія навіны