BE RU EN

Больш за ўсё ў 2009 годзе падаражэлі гародніна і лекі

  • 20.01.2010, 10:37

За год бульба падаражэла практычна на 40%, паставіўшы рэкорд па росце коштаў у Беларусі.

Усяго за год кошты ў краіне, паводле афіцыйных дадзеных, выраслі ў сярэднім на 10,1%. Як паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси», паводле дадзеных Белстата, харчаванне падаражэла на 9,4%, астатнія тавары - на 10,1%.

Як ні дзіўна, але лідэрам па росце коштаў стаўся нацыянальны прадукт беларусаў - бульба. За год за бульбу беларусы сталі плаціць амаль на 40% больш. Таксама ў спіс «лідэраў», якія больш за ўсё б'юць па кішэні беларуса, патрапіла гародніна. Яна падаражэла амаль на 39% за год. Акрамя гэтага, у Беларусі значна падаражэла гарбата (больш за 30%) .

Сярод нехарчовых тавараў больш за ўсё падаражэлі медыкаменты (24,2%) і ўсялякія асадкі-алоўкі і іншыя пісьмовыя прылады (амаль 12%) .

Адзначым, што гэта толькі афіцыйныя дадзеныя. Паводле дадзеных незалежных экспертаў, кошты ў Беларусі выраслі значна больш.

Апошнія навіны