BE RU EN

Алена Фісенка: «Вірус свінога грыпу працягвае цыркуляваць у Менску»

  • 20.01.2010, 14:34

Праз тыдзень у Менску чакаецца новая «хваля» эпідэміі грыпу.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла на прэс-канферэнцыі па пытаннях прафілактыкі грыпу ў Менску загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.

Паводле прагнозаў лекараў, як мяркуецца, праз тыдзень чакаецца ўсплёск захворванняў і афіцыйнае абвяшчэнне другой хвалі грыпу.

«На сённяшні дзень сітуацыю можна назваць стабільнай. За апошні тыдзень у медыцынскіх установах горада было зарэгістравана каля 19 тыс. выпадкаў захворвання на рознага роду вірусныя інфекцыі. З іх дыягназ «грып» пастаўлены 111 пацыентам, што склала 0,4%. Па распаўсюджанасці ў цяперашні сезон лідзіруе рэспіраторна-сінтыцыяльная (РС) інфекцыя, у мінулым годзе эпідэміялагічную сітуацыю вызначалі адэнавірусы. Цяпер у 20-25% выпадкаў захворвання характэрна змяшаная інфекцыя - спалучэнне РС і адэнавірусу альбо вірусу парагрыпу з рэспіраторна-сінтыцыяльнай або адэнавіруснай інфекцыяй», - заявіла Фісенка.

Па яе словах, вірус свінога грыпу А/H1N1 таксама працягвае цыркуляваць у горадзе. З 4 студзеня ў Менску распачата імунізацыя насельніцтва, якая адносіцца да групы рызыкі, супраць пандэмічнага грыпу А/H1N1. У гэтую катэгорыю ўваходзяць медыцынскія супрацоўнікі і супрацоўнікі службаў жыццязабеспячэння. Па стане на 15 студзеня аднаразова прышчэплена 49533 чалавекі (82% ад колькасці супрацоўнікаў). Як адзначыла Фісенка, у першай дэкадзе лютага плануецца арганізаваць вакцынацыю супраць пандэмічнага грыпу А/H1N1 інактывіраванай вакцынай «Грыпал Неа» (вытворчасць РФ) іншых кантынгентаў, у тым ліку - цяжарных жанчын і дзяцей. Паводле медыкаў, на платнай аснове атрымаць вакцыну змогуць і астатнія жадаючыя.

Апошнія навіны