BE RU EN

У Беларусі распрацавалі ноўтбук павышанай трываласці (Фота)

  • 26.01.2010, 11:33

Ноўтбук павышанай трываласці і надзейнасці распрацавалі беларускія навукоўцы сталічнага навукова-даследчага інстытута электронна-вылічальных машынаў.

Новая тэхніка прайшла спецыяльныя выпрабаванні на трываласць і акліматызацыю, што пацвярджаюць адпаведныя пратаколы выпрабаванняў, перадае Electroname.com

- Ноўтбук «ВМ 2015» працуе пры тэмпературах ад -40 да +60 С. Не баіцца ні пылу, ні вільгаці, ні спякоты, ні марозу, - распавёў карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» першы намеснік дырэктара ААТ «НДІ ЭВМ» Дзмітры Жаваронкаў.

Што датычыць інфармацыйнай бяспекі, дык спецыяльны сертыфікат пацвярджае, што «ВМ 2015» можа апрацоўваць канфідэнцыйную інфармацыю.

На фота: Перанасная малагабарытная абароненая ПЭВМ спецыяльнага прызначэння, (Notebook) - ВМ2415.

Іншыя распрацоўкі беларускіх навукоўцаў з ААТ «НДІ ЭВМ»:

Абароненая ПЭВМ спецыяльнага прызначэння з малым радыюсам кантраляванай зоны для апрацоўкі сакрэтнай і канфідэнцыйнай інфармацыі - ВМ2422

Абароненая ПЭВМ перанаснога тыпу спецыяльнага прызначэння. Ад Pentium MMX да Pentium III, апер.памяць ад 256 MB, ВК-манітор - ВМ2408

Малагабарытная вазімая ПЭВМ. Ад Pentium MMX да Pentium М, апер.памяць ад 256 MB, фармат платаў PC-104 - ВМ2411

Каляровыя вадкакрысталічныя відэаманіторы ВМD520 і ВМD521

Фота Electroname.com

Апошнія навіны