BE RU EN

Вікторыя Азаранка пакінула парны разрад Australian Open

  • 26.01.2010, 17:22

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка завяршыла выступленні ў парным разрадзе Australian Open паразай.

Сёння на мельбурнскіх кортах беларуска разам з расейкай Святланай Кузняцовай у матчы 1/8 фіналу прайграла першай пары турніру - Кара Блэк (Зімбабвэ) і Лайзел Хубер (ЗША) - у двух сэтах з аднолькавым лікам 3:6.

Цяпер лепшая беларуская тэнісістка, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу, сканцэнтруецца на падрыхтоўцы да чвэрцьфінальнага паядынку адзіночнага разраду, дзе яе саперніцай будзе першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс. Адзначым, што на мінулагоднім Australian Open Вікторыя і Серэна сустракаліся ў 1/8 фіналу, і тады беларуска ўступіла, не здолеўшы дагуляць матч у другім сэце з-за моцнага недамагання. Серэна Уільямс 4 разы выйгравала Australian Open, у тым ліку і летась.

Тым часам два чвэрцьфіналы бягучага турніру ўжо завяршыліся - бельгійская тэнісістка Жусціне Энэн (без рэйтынгу) абыграла расіянку Надзею Пятрову (19) - 7:6, 7:5. У паўфінале Энэн згуляе з кітаянкай Цзе Чжэн (35), якая ўпэўнена перайграла яшчэ адну расіянку Марыю Кірыленка (58) - 6:1, 6:3.

Турнір у Мельбурне, прызавы фонд якога складае $21,15 млн., фінішуе 31 студзеня.

Апошнія навіны