Вясна ў Беларусі будзе ранняй
- 5.01.2010, 15:15
Паводле папярэдніх прагнозаў можна сказаць, што першыя вясновыя з'явы пачнуцца ўжо ў другой дэкадзе лютага.
- Першыя вясновыя з'явы пачнуцца ўжо ў другой дэкадзе лютага ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях, - распавёў «Комсомольской правде в Беларусі» начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў. - Снег зменіцца дажджом, глеба пачне размарожваюцца... На поўначы гэта адбудзецца толькі ў сярэдзіне сакавіка. У мінулым годзе вясна таксама выдалася ранняя, але была вельмі доўгая. Ці стане зацяжной вясна гэтага года, пакуль невядома.
- З-за таго, што люты абяцае быць снежным, на рэках могуць ўтварыцца паводкі, - дапоўніла Марыя Гермянчук, дырэктар Дэпартамента па гідраметэаралогіі Мінпрыроды. - Спакойна пройдзе разводдзе хіба што на Нёмане. Зараз павышаная воднасць на Дняпры, Сожы (амаль у 3 разы), Прыпяці (у 2 разы) і Заходняй Дзвіне (у 2 разы). Усё залежыць ад таго, ці будзе зімой шмат адліг, якія крыху спустошаць снежнае покрыва, ці не ўтворыцца ледзяная корка, па якой талая вада хутка збягае ў рэкі. У мінулым годзе воднасць рэк была нармалёвая.