BE RU EN

Беларускія чыноўнікі зноў патрабуюць таннага газу

  • 14.10.2010, 11:37

Мінэканомікі РБ настойвае на аднамомантавым з Расеяй пераходзе на роўнадаходныя кошты на газ.

Менск мае намер настойваць на аднамомантавым з Расеяй выхадзе на роўнадаходныя кошты на газ, што прадугледжвае абмеркаванне магчымасці ўжывання з 2011 года паніжальных каэфіцыентаў да формульнага кошту газу, які пастаўляецца ў Беларусь, заявіў журналістам у Менску намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы хочам аднамомантавага (з РФ - ІФ) выхаду на роўнадаходныя кошты», - сказаў А. Філонаў.

«Калі Расея плануе выхад на роўнадаходнасць для Газпрама ад паставак газу на экспарт і на ўнутраны рынак да 2014 годзе, дык, прыкладна, і мы да гэтага перыяду павінны падысці да такіх суадносінаў, такога ўзроўню коштаў. Аднамомантава», - палумачыў пазіцыю Менска Філонаў.

«Беларускі бок аргументуе такую пазіцыю тым, што гэта дазваляе стварыць роўнае канкурэнтнае асяроддзе для нашых вытворцаў, таму што нашыя камплектуючыя, ізноў жа, пастаўляюцца ў Расею на зборачныя вытворчасці, і ў цяперашні час мы знаходзімся не ў роўных умовах - у нас кошты на энерганосьбіты значна вышэйшыя», - сказаў Філонаў.

Ён выказаў меркаванне, што газавае пытанне будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Саюзнага Саўміна, якое павінна прайсці 15 кастрычніка.

«Пытанне, магчыма, будзе разглядацца на Саюзным Саўміне ў кантэксце дакументаў, якія рыхтуюцца па заключэнні пагаднення ў газавай сферы», - сказаў намеснік міністра, каментуючы магчымасць перамоваў аб выкарыстанні паніжальных каэфіцыентаў з 2011 года ў формульным кошце газу для Беларусі.

«Я думаю, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца», - яшчэ раз адзначыў Філонаў.

Ён таксама назваў «саму па сабе зразумелай» падрыхтоўку прапановаў беларускага боку аб унясенні змяненняў у дзеючы кантракт, накіраваных на ўжыванне паніжальнага каэфіцыента.

Як паведамлялася, паводле ацэнкі Газпрама, у адпаведнасці з умовамі кантракту, які дзейнічае і пры нязменнасці коштаў на нафту, да якіх прывязаная формула кошту газу для Беларусі, сярэднегадавы кошт газу для рэспублікі ў 2010 годзе складзе $ 220 за 1 тыс. куб м, супраць $ 175-176 за 1 тыс. куб. м у гэтым годзе.

Апошнія навіны