BE RU EN

Еўра пабіў гістарычны рэкорд

  • 14.10.2010, 12:07

Курс еўра павялічыўся на 29 рублёў і дасягнуў 4212 рублёў, абнавіўшы гістарычны максімум.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 14 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША знізіўся на 5 рублёў і склаў 2990 рублёў, піша АФН.

Курс расейскага рубля павялічыўся на 0,48 рубля і склаў 99,89 беларускіх рубля за адзін расейскі.

Курс еўра павялічыўся на 29 рублёў і склаў 4212 рублёў, абнавіўшы гістарычны максімум да беларускага рубля. Папярэдні максімальны курс еўрапейскай валюты быў зафіксаваны 9 снежня 2009 года на адзнацы 4211 рублёў.

Апошнія навіны