BE RU EN

Беларусь усё глыбей гразне ў крэдытах

  • 15.10.2010, 10:36

Насельніцтва чакае поствыбарчай дэвальвацыі і прадае мясцовыя рублі.

Указ Лукашэнкі аб размяшчэнні пяцігадовых дзяржаблігацыяў Беларусі на тэрыторыі Расеі ў 2010–2011 гадах на 15 млрд. расейскіх рублёў сведчыць пра востры дэфіцыт валюты, піша «Независимая газета».

Арганізатарамі выпуску Менск назваў чатыры расейскія банкі — Ашчадбанк, Газпрамбанк, Знешэканамбанк і Альфа-Банк. Мінфін збіраецца размяшчаць паперы ў лістападзе.

Раней, у ліпені Беларусь размясціла на знешнім рынку пяцігадовыя еўрааблігацыі на $1 млрд. пад стаўку 8,75%. Тым самым краіна адкрыла для сябе яшчэ адну крыніцу знешняга крэдытавання.

Эксперты асцерагаюцца росту і без таго немалога знешняга доўгу краіны. З пачатку 2010 года паводле дадзеных Мінфіна ён павялічыўся на 20% і дасягнуў 9,5 млрд. дал. За мінулы год урад нарасціў яго ў 2,1 раза – да 7,9 млрд. дал. – на пачатак 2010 года.

Краіна пакуль не перасягнула крытычны ўзровень дзярждоўгу да ВУП. У цяперашні час ён складае каля 20%. Аднак улады Беларусі не плануюць спыняцца ў сваім намеры браць крэдыты паўсюль, дзе толькі можна. Так, у Кітаі Лукашэнка заявіў, што атрымалася дамовіцца пра $15 млрд. дал. інвестыцыяў, якія насамрэч будуць выплачаныя ў форме крэдытаў. Яшчэ на 500 млн. дал. урад Беларусі плануе размясціць за мяжой аблігацыяў.

Такі рост запазычанняў быў бы апраўданы, калі б сродкі накіроўваліся на перспектыўныя праекты, здольныя прынесці краіне экспартную выручку, сцвярджаюць эксперты. Аднак крэдытныя грошы спачатку складаюцца ў золатавалютныя рэзервы, нібыта для фармавання «падушкі бяспекі», а потым, калі попыт на валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў перавышае прапанову, праз валютныя інтэрвенцыі сыходзяць на фінансаванне імпарту.

Сальда знешняга гандлю, з таго часу, як Расея ўзняла кошт на газ і ўвяла экспартную пошліну на нафту і нафтапрадукты, застаецца глыбока адмоўным. Па выніках сямі месяцаў яно наблізілася да 3 млрд. дал., а ў гандлі таварамі перавысіла 5 млрд. дал., што на 400 млн. больш за узровень мінулага года.

Перадвыбарчае падвышэнне сацыяльных стандартаў на гэтым фоне палохае не толькі эканамістаў. Менавіта сумным знешнегандлёвым балансам краіны яны тлумачаць дэвальвацыйныя чаканні насельніцтва, якое скупляе валюту.

Апошнія навіны