BE RU EN

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі - $3,6 мільярда

  • 15.10.2010, 11:21

У студзені-жніўні 2010 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі стабільна адмоўнае.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, у студзені—жніўні 2010 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацёжнага балансу Беларусі склалася адмоўным і склала 3 млрд. 612,7 млн. даляраў. За аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык быў на ўзроўні 3 млрд. 595,9 млн. даляраў.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 40,2 млрд. даляраў (на 17,7% больш за аналагічны леташні паказчык). Экспарт вырас на 19,3% і дасягнуў 18,3 млрд. даляраў, імпарт — на 16,3% (21,9 млрд.).

Па метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае дадзеныя Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені—жніўні адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфармавалася ў памеры 5 млрд. 13,6 млн. даляраў (у студзені—жніўні 2009 года — мінус 4 млрд. 651,2 млн.).

За восем месяцаў 2010 года ў Беларусь увезена прамежкавых тавараў (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя) на 15 млрд. 164,7 млн. даляраў (на 16,5% больш, чым за такі жа перыяд 2009 года). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 9 млрд. 758,9 млн. даляраў, павялічыўшыся на 5,7%.

Апошнія навіны