BE RU EN

Сур'ёзная аварыя з удзелам аўтобуса, тралейбуса і 6 легкавікоў у Гародні (Фота)

  • 20.10.2010, 11:06

Увечары 19 кастрычніка на скрыжаванні праспекта Касманаўтаў і вуліцы Лідскай адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам грамадскага транспарту.

Па словах відавочцаў, аўтобус на чырвоны сігнал светлафора праехаў скрыжаванне і ўрэзаўся ў тралейбус, які рухаўся ў бок Азота. Ад удару тралейбус занесла на левы бок дарогі, дзе ён сутыкнуўся з некалькімі аўтамабілямі, паведамляе «Блог Гродна».

Некалькіх пацярпелых з рознымі траўмамі звезлі хуткія. Усе жывыя. У ДТЗ пацярпела 8 транспартных сродкаў.

Фота: prosto-free.livejournal.com

Апошнія навіны