У верасні беларусы набылі $691,9 мільёнаў
- 20.10.2010, 17:48
У Беларусі чацвёрты месяц запар попыт насельніцтва на замежную валюту перавышае прапанову.
У прыватнасці ў верасні чыстая купля насельніцтвам замежнай валюты (наяўнай і безнаяўнай) склала эквівалент $57,2 млн. супраць $35 млн. у жніўні, $60 млн. у ліпені і $30,9 млн. у чэрвені. У траўні чысты продаж інвалюты складаў $29,9 млн., у красавіку - $3,6 млн., паведамляе АФН.
У прыватнасці ў верасні насельніцтва прадало $634,7 млн. (на 3,5% больш, чым у жніўні), набыла - $691,9 млн. (на 6,7% больш, чым у папярэднія месяцы), паведамляе Нацбанк.
У тым ліку продаж наяўнай валюты склаў $627 млн. (на 3,6% больш), купля - $643,6 млн. (на 4,5% больш). Продаж і купля безнаяўнай валюты склалі адпаведна $7,6 млн. (на 5% менш) і $48,3 млн. (на 47,7% больш).
Такім чынам, чысты попыт па наяўнай валюце ў верасні склаў $16,5 млн. (супраць $10,2 млн. у жніўні), па безнаяўнай валюце - $40,7 млн. (супраць $24,7 млн.).