Вікторыя Азаранка выйграла Кубак Крамля (Відэа)
- 24.10.2010, 14:38
У фінале беларуская тэнісістка абыграла расеянку Марыю Кірыленка ў двух сэтах 6:3, 6:4.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце турніру, матч працягваўся амаль дзве гадзіны.
У пачатку першай партыі тэнісісткі абмяняліся брэйкамі і ўзялі па адной сваёй падачы, пасля чаго Кірыленка аддала сваю падачу «пад нуль». Пры ліку 5:3 Азаранка зрабіла яшчэ адзін брэйк, дазволіўшы суперніцы выйграць толькі адзін бал, паведамляе Lenta.ru.
Па ходзе другога сэта Кірыленка вяла з лікам 4:0, аднак згубіла перавагу і прайграла шэсць геймаў запар.
Для Вікторыі Азаранкі заваяваны тытул стаў пятым у кар'еры і другім за год. У жніўні яна выйграла турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у амерыканскім Стэнфардзе, атрымаўшы перамогу ў фінале над Марыяй Шарапавай.
http://www.vesti.ru/i/flvplayer_videoHost.swf?vid=304643&fbv=true&isHome=false