BE RU EN

Азаранка страціла шанцы на турніры ў Доха

  • 29.10.2010, 9:11

Позна ўвечары 28 кастрычніка ў другім матчы групавога раўнда Азаранка прайграла чацвёртай ракетцы свету Кім Клійстарс з Бельгіі.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (10-е месца ў сусветным рэйтынгу) страціла шанцы на выхад у паўфінал выніковага турніру ў горадзе Доха (Катар).

У другім матчы групавога раўнда Азаранка прайграла чацвёртай ракетцы свету Кім Клійстарс з Бельгіі - 4:6, 7:5, 1:6, перадае БелаПАН.

Нагадаем, у стартавым матчы 27 кастрычніка беларуская тэнісістка саступіла Веры Званаровай (2) з Расеі - 6:7, 4:6.

Сёння ў заключным матчы групавога раўнда Вікторыя Азаранка згуляе з Аленай Янковіч (8) з Сербіі. Для абедзвюх тэнісістак матч не будзе мець прынцыповага значэння, так як выхад у паўфінал з «Белай групы» датэрмінова забяспечылі Званарова і Клійстарс, якія сёння ў вочнай сустрэчы разыграюць пазіцыі перад паўфіналам.

У «Бардовай групе» паўфіналісткі таксама вызначыліся датэрмінова - гэта датчанка Каралін Вазняцкі (1) і аўстралійка Саманта Стосур (7). Прычым Вазняцкі па-за залежнасцю ад далейшых вынікаў на турніры захавае за сабой першы радок сусветнага рэйтынгу.

Адзначым, што Вікторыя Азаранка другі раз у кар'еры прымае ўдзел у выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У мінулым годзе беларуская тэнісістка атрымала на групавым этапе адну перамогу (над Аленай Янковіч) і таксама не выйшла ў паўфінал.

Апошнія навіны