BE RU EN

Някляеў спяваў і танчыў на пікеце ля ГУМа (Фота)

  • 6.10.2010, 16:35

6 кастрычніка пікеты ў падтрымку Уладзіміра Някляева выстраіліся недалёка ад ГУМа.

У гэты час, нагадаем, там праходзілі пікеты ў падтрымку лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава.

Разам з Дзмітрыем Вайцюшкевічам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым паэт Уладзімір Някляеў праспяваў новую песню і нават патанчыў, паведамляе «Беларускі партызан».

Парад пікетаў павінен прадэманстраваць, што ў Някляева шмат прыхільнікаў, кажа кіраўнік штаба Андрэй Дзмітрыеў:

«Мы хочам паказаць, што нас шмат, што мноства людзей дапамагае Някляеву. Але дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што пікеты цяпер стаяць і на Якуба Коласа, і на Нямізе, і па раёнах».

Праспяваўшы разам з Дзмітрыем Вайцюшкевічам і Уладзімірам Арловым, паэт накіраваўся па пікетах іншых дэмакратычных прэтэндэнтаў - падпісацца.

«Я цяпер публічна падпісваюся за ўсіх кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі. Чаму? Між намі, безумоўна, ёсць суперніцтва. Але гэта спартовае, а не палітычнае суперніцтва. Палітычна мы - усе разам», - патлумачыў свой крок Някляеў.

Апошнія навіны