Лукашэнка назваў дэфолт мацерным словам
- 8.10.2010, 15:28
Выступленне беларускага кіраўніка было паказана ўвечары 7 кастрычніка ў праграме «Панарама».
Як піша «Наша Ніва», Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае:
«Гэтыя нягоднікі падкідваюць там пытанне - «Дэфолт-там!» Народ не вымаўляе такое мацернае слова, а пытае ў прэзідэнта, што там будзе. Дэфолт… які дэфолт?! У нас - выдатны год - вось і ўвесь дэфолт. Калі ёсць што паесці, дзяцей накарміць… і апрануць. Вось і ўвесь дэфолт. І тут нас не скавырнеш!» - кажа Лукашэнка.