BE RU EN

За 9 месяцаў нагандлявалі на мінус $6 мільярдаў

  • 1.11.2010, 13:40

Небывалымі тэмпамі расце адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі.

Паводле вынікаў 9 месяцаў 2010 года працы беларускай эканомікі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі дасягнула велічыні 5982,6 млн. USD супраць 5028,6 млн. USD за аналагічны перыяд 2009 года, паведамляе Белстат.

У верасні адмоўнае сальда склала 989 млн. USD (супраць 812,5 млн. USD у жніўні, 691,1 млн. USD у ліпені, 787,6 млн. USD у чэрвені, 659,1 млн. USD у траўні, 827 млн. USD у красавіку, 767,3 млн. USD у сакавіку, 440,5 млн. USD у лютым і 28,5 млн. USD у студзені 2010 года).

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-верасні 2010 года склаў 41061,8 млн. USD, павялічыўшыся на 17,1% у параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года. Імпарт тавараў вырас на 17,3% да 23522,2 млн. USD, экспарт - на 16,8% да 17539,6 млн. USD.

Пры гэтым, як піша АФН, з агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД склалі 9654,9 млн. USD, павялічыўшыся на 47,5% у параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года. Экспарт у Расею вырас на 48,6% да 7018,7 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД знізіўся на 7% і склаў 7884,7 млн. USD.

У агульным аб'ёме імпарту пастаўкі з краінаў СНД склалі 14026,1 млн. USD, павялічыўшыся на 9,4%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі павялічыўся на 5,6% і склаў 12420,1 млн. USD. З краінаў па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт на 31,1% да 9 496,1 млн. USD.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 4371,2 млн. USD (супраць 6258,9 млн. USD у студзені-верасні 2009 года), у гандлі з Расеяй - 5401,4 млн. USD (супраць 7033,2 млн. USD ). У гандлі з краінамі па-за СНД таксама склалася адмоўнае сальда, якое склала 1611,4 млн. USD (у той час як у мінулым годзе яно было станоўчым у памеры 1230,3 млн. USD).

Апошнія навіны