З менскага аэрапорта не лятаюць самалёты
- 10.11.2010, 10:46
Моцны туман прывёў да затрымкі рэйсаў у Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Затрыманыя рэйсы Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» ў Менск з Бейрута, Тэгерана, Батумі, Масквы. Ёсць затрымкі і на вылет з Менска. Так, рэйс у Стакгольм адкладзены з 11.05 да 12.30. Спецыялісты аэрапорта не выключылі, што ў хуткім часе ў графіку руху самалётаў могуць з'явіцца і іншыя змены, паведамляе БелТА.
У аэрапорце Менск-1 распавялі, што туман пакуль не ўнёс зменаў у графік руху самалётаў: «Мы працуем у штатным рэжыме, ніякіх збояў у графіку пакуль няма».