Курс даляра ЗША дасягнуў Br3030
- 10.11.2010, 15:13
Па выніках таргоў валютамі 10 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 3 рублі і склаў 3030 рублёў.
Курс расейскага рубля вырас на 0,64 рубля і склаў 98,72 беларускіх рублёў за адзін расейскі. Курс еўра знізіўся на 4 рублі і склаў 4185 рублёў.