BE RU EN

Злотнікаў: Перадача кантрольнага пакета «Нафтана» Венесуэле - гэта не блеф

  • 10.11.2010, 17:32

Але ў сярэднетэрміновай перспектыве такое пагадненне з Венесуэлай не будзе выгадным для Беларусі.

Такое меркаванне выказаў у каментары «Еўрарадыё» эканаміст Леанід Злотнікаў. Нагадаем, калі ўмовы венесуэльскіх інвестараў спадабаюцца беларускаму боку, то ім могуць перадаць любы пакет акцый «Нафтана», ажно да кантрольнага. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Злотнікаў лічыць, што такое выказванне не з'яўляецца гульнёй з Расеяй, а калі гэта ўсё ж так, то гульня зайшла занадта далёка.

«Нельга сказаць, што гэта проста блеф, што гэта гульня з Расеяй, каб прымусіць яе да зніжэння коштаў на нафту, якую яна нам пастаўляе. Мяркую, калі гэта гульня, то яна зайшла вельмі далёка. Усё ж такі думаю, што гэта рэальная сітуацыя. Рэальны разлік Лукашэнкі на венесуэльскую нафту», - кажа эксперт.

Эканаміст мяркуе, што ў перамовах Менска і Каракаса па пытанні «Нафтана» вядзецца размова пра ўкладанне венесуэльскіх грошай у рэканструкцыю наваполацкага завода. У самой Беларусі на гэта сродкаў няма.

Але ў сярэднетэрміновай перспектыве такое пагадненне з Венесуэлай не будзе выгадным для Беларусі, адзначае спецыяліст.

Апошнія навіны