BE RU EN

Сысці ўсё роўна прыйдзецца

  • 12.11.2010, 15:53

За распаўсюд налепак «Сыходзь!» быў затрыманы актывіст БХД Антон Котаў.

Актывіста пратрымалі ў пастарунку каля трох гадзінаў і пасля складання пратакола адпусцілі. Зараз Антон Котаў чакае суда. Яму інкрымінуецца парушэнне артыкула Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 21.14.2 «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў». Актывісту пагражае штраф у памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь, паведамілі «Народнай волі» ў прэс-службе БХД.

Нагадаем, што акцыя «Сыходзь!», ініцыяваная БХД і «Маладым фронтам», павінна прайсці 24 лістапада ў 18 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Апошнія навіны