BE RU EN

Улады збіраюцца падвысіць тарыф на транзіт нафтапрадуктаў

  • 15.11.2010, 15:24

Мінэканомікі мае намер з 1 студзеня 2011 года падвысіць тарыф на транзіт нафтапрадуктаў на 2,5%.

Паводле пастановы Мінэканомікі №157 ад 1 лістапада 2010 года тарыф на паслугі па транспартаванні нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, складзе 1,64 даляра ЗША за 1 тону нафтапрадуктаў, перасунутых на адлегласць 100 км.

Папярэдняе падвышэнне тарыфаў было зроблена з 1 ліпеня 2010 года на 12,7%, да гэтага з 1 студзеня 2010 года - на 4,4%.

Апошнія навіны