Валдас Адамкус: Любая спроба дагадзіць дыктатуры – непрымальная
- 17.11.2010, 17:15
Дзеля стабільнасці нельга ісці на дамовы з такімі дыктатарамі як Лукашэнка, мяркуе былы прэзідэнт Літвы.
У інтэрв'ю ru.DELFI.lt палітык пракаментаваў нядаўнюю заяву прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ пра тое, што перавыбранне Аляксандра Лукашэнкі нібы павінна вітацца і было б карысна для Літвы, паколькі яно спрыяла б захаванню стабільнасці ў суседняй краіне.
«Я катэгарычна супраць любой дыктатуры. Уяўна перанясуся ў вобласць вопыту свайго доўгага жыцця. Перад Другой сусветнай вайной Нэвіл Чэмберлен, Эдуард Даладзье, Беніта Мусаліні і Адольф Гітлер на падобных асновах, пра якія вы цяпер кажаце, падпісалі дамовы на Мюнхенскай канферэнцыі. Я кіруюся прынцыпамі дэмакратыі. Любая спроба дагадзіць дыктатуры і яе апраўдаць для мяне непрымальная», - сказаў Адамкус.