BE RU EN

Даляр у абменніках каштуе ўжо 3100

  • 18.11.2010, 14:59

Значна вырас курс продажу наяўнага даляра ЗША ў банкаўскіх абменных пунктах.

Па стане на раніцу 18 лістапада як мінімум тры банкі ў Менску ўсталявалі курс продажу даляра ЗША ў 3.100 рублёў, а адзін банк - 3.101 рубель. Мінімальны курс продажу пры гэтым склаў 3.082 рублі за даляр. Максімальны курс куплі раніцай 18 лістапада складаў таксама 3.082 рублі, паведамляе БелаПАН.

Тым часам, па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 18 лістапада, курс даляра ЗША зменшыўся на 5 рублёў і склаў 3.035 рублёў.

Курс расейскага рубля вырас на 0,31 рубля і склаў 97,28 беларускіх рублёў за адзін расейскі. Курс еўра павялічыўся на 22 рублі да 4.123 рублёў.

Апошнія навіны