BE RU EN

Леанід Іўлеў узначаліць групу назіральнікаў ад ЦВК Расеі

  • 18.11.2010, 17:58

Прадстаўнікі расейскага Цэнтрвыбаркаму будуць працаваць у трох місіях.

Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік расейскага Цэнтрвыбаркаму Уладзімір Чураў, піша «Народная воля».

Расейскія назіральнікі будуць працаваць у місіі міжнародных назіральнікаў СНД, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека /БДІПЧ/ АБСЕ. Акрамя таго, частка назіральнікаў афіцыйна запрошаная ЦВК Беларусі і будзе працаваць на двухбаковай аснове.

Узначаліць групу назіральнікаў ад Цэнтрвыбаркаму Расеі на выбарах прэзідэнта Беларусі намеснік старшыні расейскага ЦВК Леанід Іўлеў.

Апошнія навіны