BE RU EN

У Беларусь прыбывае місія МВФ. Без грошай

  • 2.11.2010, 9:18

Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якая прыбыла ў Менск, афіцыйна пачне сваю працу з 3 лістапада.

На гэты раз яе прыезд грошай Беларусі не абяцае, а носіць, як заяўляецца, чыста тэарэтычны характар, піша «Штодзённік».

Як анансавалася, удзельнікі дэлегацыі МВФ, якія будуць працаваць у Менску да 16 лістапада, будуць рыхтаваць агляд эканамічнай палітыкі Беларусі за адыходзячы год і абмяркоўваць з беларускімі ўладамі палітыку на наступны год, а таксама супрацоўніцтва ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Плануецца, у прыватнасці, у рамках візіту абмеркаваць пытанні грашова-крэдытнай, падаткова-бюджэтнай палітыкі і палітыкі валютнага курса. Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні структурных пераўтварэнняў і планы ўладаў адносна структурных пераўтварэнняў на бліжэйшыя 3-5 гадоў.

Прадстаўнікі МВФ ужо заяўлялі, што на гэты раз ні пра якія грошы накшталт новай праграмы stand-bay гаворка не будзе ісці. Але эксперты не выключаюць, што гэтая тэма ўсё ж такі можа ўсплыць ў ходзе перамоваў.

Нагадаем, што на працягу 2009-2010 гадоў Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ на агульную суму каля 3,46 млрд даляраў.

Апошнія навіны