BE RU EN

Беларусь - апошні кландайк «шэрых» тэлефонаў у Еўропе

  • 22.11.2010, 12:52

Беларускі рынак мабільных тэлефонаў па колькасці нелегальна ўвезеных апаратаў з'яўляецца лідэрам у Еўропе.

Па прагнозах дыстрыб'ютараў, у гэтым годзе ў Беларусі будзе прададзена каля двух мільёнаў мабільных тэлефонаў, у тым ліку на «шэрым» рынку - каля 60%, паведамляе БелаПАН.

Яшчэ два гады таму, па ацэнках дыстрыб'ютараў, доля «шэрых» тэлефонаў у агульным аб'ёме продажаў дасягала 90%. Да цяперашняга часу яна зменшылася, але ўсё яшчэ застаецца значнай і ацэньваецца на ўзроўні 60%.

Васіль Сібірцаў, старшыня праўлення ТАА «ВУП Груп» - дыстрыб'ютар Nokia у Беларусі, называе мясцовы рынак «маленькім Кландайкам» за вялікую колькасць «шэрых» мабільных прыладаў. У іншых краінах Еўропы, канстатуе ён, такога няма. «У краінах Прыбалтыкі, Польшчы, Украіне ўсе апараты «белыя», - падкрэслівае Васіль Сібірцаў.

Высокая доля «шэрых» тэлефонаў на беларускім рынку тлумачыцца коштавым фактарам. Пасля афіцыйнага афармлення і выплаты ўсіх падаткаў «белыя» тэлефоны становяцца даражэй за «шэрыя» і па кошце прайграюць апошнім.

Апошнія навіны