BE RU EN

У Віцебску затрыманыя актывісты, якія заклікалі да байкоту (Фота)

  • 22.11.2010, 14:21

Сёння ў цэнтры Віцебску затрымалі чальца КХП БНФ Яна Дзяржаўцава і беспартыйнага актывіста Барыса Хамайду, якія выйшлі на вуліцу з плакатамі, заклікаючы грамадзян да байкоту выбараў.

Актывісты лічаць, што, як бы ні развіваліся падзеі, «вынікі выбараў будуць сфальсіфікаваныя», паведамляе «Еўрарадыё».

Прыкладна праз дзве гадзіны да актывістаў падышлі міліцыянты і суправадзілі іх у пастарунак. Цяпер яны знаходзяцца ў Чыгуначным РАУС. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету.

Апошнія навіны