BE RU EN

Мінфін прызнае затрымкі па зарплаце

  • 23.11.2010, 13:37

Гэта звязана са значным ростам выдаткаў бюджэту, паведаміў намміністра фінансаў Беларусі.

«Да месяца я прызнаю, што гэта ёсць. Таму што ёсць трошкі ў нас складанасці з выкананнем бюджэту. Былі, прынамсі, да апошняга часу», - заявіў «Народнай волі» намміністра фінансаў Беларусі Вячаслаў Васіленка.

«Трэба прызнаць, што затрымкі пэўныя бываюць», - пацвердзіў Васіленка.

Затрымкі з плацяжамі тлумачацца значным ростам выдаткаў бюджэту на зарплату, прызнаў намміністра.

Апошнія навіны