BE RU EN

Беларусь адклала размяшчэнні аблігацыяў у расейскіх рублях

  • 24.11.2010, 9:31

Мінфін Беларусі прыняў рашэнне адкласці размяшчэнне аблігацыяў 1-й серыі на 7 млрд рублёў на ФБ ММВБ з 25 лістапада на больш позні тэрмін, кажацца ў паведамленні эмітэнта.

Згодна з графікам размяшчэння, збор заявак інвестараў на набыццё аблігацыяў мінуў 23 лістапада.

Атрымаць каментар ад беларускага Мінфіна і банкаў- арганізатараў выпуску ў агенцтва «Інтэрфакс» пакуль не атрымалася.

Пры адкрыцці кнігі заявак інвестараў 10 лістапада арыентыр стаўкі 1-го купона быў абвешчаны ў дыяпазоне 8,5-9% гадавых.

Федэральная служба па фінансавых рынках 9 лістапада зарэгістравала праспект і дапусціла дзяржаўныя аблігацыі Беларусі 1-й серыі на 7 млрд рублёў і 2-й серыі на 8 млрд рублёў да публічнага размяшчэння і публічнага абарачэння ў Расеі.

Тэрмін абарачэння аблігацыяў абедзвюх серыяў складае 2 гады. Намінал адной паперы роўны 1 тыс. рублёў.

Згодна з ўказам Аляксандра Лукашэнкі, Мінфін рэспублікі можа размясціць на рынку РФ у 2010-2011 гадах аблігацыі на суму да 15 млрд расейскіх рублёў з тэрмінам абарачэння да 5 гадоў.

Ашчадбанк, Газпрамбанк, Альфа-банк і Знешэканамбанк прызначаныя арганізатарамі размяшчэння беларускіх дзяржаблігацыяў на тэрыторыі РФ. 31 снежня 2009 года гэтыя банкі падалі ўраду Беларусі сіндыкаваны брыдж-крэдыт на 6 млрд расейскіх рублёў тэрмінам на 13 месяцаў, які павінен быць пагашаны за кошт выпуску беларускіх дзяржпапераў.

Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 кастрычніка складаў $9,559 млрд, павялічыўшыся за студзень-верасень на 21,1%.

Апошнія навіны