BE RU EN

БТ не паказвае беларусам замежжа кандыдатаў у прэзідэнты

  • 25.11.2010, 9:36

Няма выступаў і на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Беларусы за мяжой не могуць глядзець выступы кандыдатаў у прамым эфіры. Гэта звязана з тым, што выступы не транслююцца на спадарожнікі і тэлеканал «Беларусь-ТБ», разлічаны на замежнага гледача, перадае «Еўрарадыё».

Кіраўнік прэс-службы БТ Святлана Смалонская-Краскоўская распавяла, што выступы праходзяць у адпаведнасці з пастановай Цэнтравыбаркаму. У ёй прапісана, што выступы кандыдатаў транслююцца на Першым нацыянальным тэлеканале. Пра замежжа ў пастанове нічога не прапісана, а самадзейнасцю на тэлеканале не займаюцца, адзначыла кіраўнічка прэс-службы.

Відэаролікі з выступамі кандыдатаў Смалонская-Краскоўская параіла глядзець на іншых сайтах.

Апошнія навіны