Заўтра Саннікаў сустрэнецца з жыхарамі Кобрына і Берасця
- 26.11.2010, 17:23
Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава з жыхарамі Кобрына і Берасця адбудзецца 27 лістапада.
27 лістапада (субота) у 12.00 лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выступіць у Кобрынскім Палацы культуры па адрасе вул. Леніна, 4.
У гэты ж дзень, кандыдат у прэзідэнты сустрэнецца з выбарнікамі Берасця. Сустрэча адбудзецца ў 16.00 у Доме культуры прафсаюзаў (Маскоўская, 275).
Суправаджаць Андрэя Саннікава ў паездцы будзе давераная асоба Андрэя Саннікава, былы міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Павел Казлоўскі.