BE RU EN

«Стабільнасць» па-лукашэнкаўску (Відэа)

  • 29.11.2010, 8:54

Гэта стабільны рост коштаў, стабільнае жабрацтва насельніцтва, стабільны рост зняволеных і сілавога апарата.

Ролікі «Стабільнасць па-беларуску» былі знятыя польскім «Звязам у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».

Відэа суправаджаецца словамі:

«Ідэалагема «стабільнасць»- аснова прапаганды рэжыму Лукашэнкі. Стабільнасць - адна з нешматлікіх каштоўнасцяў, пра якую пячэцца сярэднестатыстычны грамадзянін Беларусі і якую больш за ўсё баіцца страціць. Пад стабільнасцю разумеюць наяўнасць працы, невялікага, але пэўнага заробку, адсутнасць палітычных скандалаў, упэўненасць, што жыццё змяняцца не будзе. Але насамрэч, стабільнасць, прапанаваная ўладамі, не выглядае такой ужо непарушнай. У гэтым цыкле паказваюцца рэальныя тэндэнцыі ў жыцці Беларусі: стабільныя жыллёва-камунальныя праблемы, стабільны рост коштаў, стабільнае паглыбленне праблемы алкагалізму, стабільны рост зняволеных і апарата праваахоўных органаў, стабільнае знішчэнне беларускай мовы і культуры».

Падаем першыя два ролікі з гэтага цыклу.

Стабільнасць ч.1 - Эканоміка Stabilnasc ch.1 - Ekanomika from ZDB on Vimeo.

Стабільнасць ч.2 - Алкагалізм Stabilnasc ch.2 - Alkagalizm from ZDB on Vimeo.

Апошнія навіны