BE RU EN

Лукашэнку прапаноўваюць падвесіць на елку (Фота)

  • 29.11.2010, 8:55

Нямецкая кампанія выпусціла навагоднюю калекцыю знакамітасцяў на вяровачках.

Марыянеткі ручной працы дрыгаюць ручкамі і ножкамі. Яны ўяўляюць з сябе пластыкавыя лялькі, выразаныя па фатаграфіі знакамітасці. Ёсць 6 групаў цацак: палітыкі, навукоўцы, артысты, грамадскія дзеячы, поп-зоркі і спартоўцы, перадае «Беларускі партызан».

Аляксандр Лукашэнка патрапіў у раздзел палітыкаў. Лялька зробленая па старой фатаграфіі Лукашэнкі, яшчэ дапрэзідэнцкага часу - вусы ў яго чарней за звычайнае і валасоў на галаве паболей, чым цяпер. На лацкан пінжака прымаляваны значок у выглядзе афіцыйнага сцяга. Погляд у цацачнага кіраўніка Беларусі зусім не добры - будзе толькі дзяцей палохаць у навагодняе свята.

Апошнія навіны