BE RU EN

Аб'ява пра сустрэчу з кандыдатам - сярод вакансіяў

  • 29.11.2010, 10:17

Нарэшце ў маладзечанскай афіцыйнай прэсе ўзгадалі пра існаванне іншых, акрамя Лукашэнкі, кандыдатах.

На першай старонцы напісалі пра парушэнне закона Мікалаем Статкевічам і Віталём Рымашэўскім. На пятнаццатай, ва ўкладышы з аб'явамі, - пра сустрэчу з кандыдатам Яраславам Раманчуком, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У суботнім нумары «Маладзечанскай газеты» на першай старонцы надрукаваны артыкул пад назвай «Папярэджаныя кандыдаты». Увагу чытачоў адразу прыцягвае вылучэнне тлустым шрыфтам: «Генпракуратура накіравала ў ЦВК копіі папярэджанняў аб недапушчальнасці парушэння закона, якія былі вынесеныя кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і Віталю Рымашэўскаму». Гэты матэрыял размешчаны якраз пад інфармацыяй «Абараніць інтарэсы краіны», прысвечанай беларускаму кіраўніку.

Аб'яву пра сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Яраславам Раманчуком наогул заўважыць вельмі цяжка. Яна апублікаваная на пятнаццатай старонцы, пад аб'явамі пра наяўнасць вакансіяў на прадпрыемствах. Як распавёў праваабаронца Аляксандр Капуцкі, ён прапанаваў знаёмым знайсці ў газеце аб'яву пра сустрэчу з кандыдатам. З першага разу яе ніхто не заўважыў.

Апошнія навіны