Італьянскі сенат прыняў рэзалюцыю па Беларусі
- 3.11.2010, 16:35
Рэзалюцыя па правах чалавека ў Беларусі прадстаўлена сенатарамі негвалтоўнай Радыкальнай партыі.
У выпадку абмеркавання па ратыфікацыі дамовы паміж Італіяй і Беларуссю, радыкальныя сенатары прапанавалі рэзалюцыю па правах чалавека ў Беларусі і асудзілі сістэматычныя парушэнні палітычных і грамадзянскіх правоў уладамі Беларусі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Петыцыя, зацверджаная італьянскім Сенатам, абавязвае ўрад Італіі хадайнічаць, каб Савет Еўропы заклікаў улады Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, вызваліць палітвязняў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку і арганізаваць свабодныя і справядлівыя выбары 19 снежня, калі беларускі народ будзе выбіраць прэзідэнта.