BE RU EN

Беларусь - сусветны лідэр па падатковай нагрузцы

  • 4.11.2010, 11:12

Беларусь у даследаванні IFC і Сусветнага банка «Doing Business-2011» заняла апошняе, 183 месца, па велічыні падатковай нагрузкі.

Як адзначаецца ў дакуменце, беларуская кампанія ў год павінна выплачваць 82 розныя падатковыя выплаты, затрачваючы на гэта 798 гадзін за год. Пры гэтым у Еўропе і Цэнтральнай Азіі колькасць выплатаў у сярэднім складае 41,7, час на іх разлікі - 313,9 гадзінаў, у сярэднім па краінах АЭСР адпаведна 14,2 плацяжоў і 199,3 гадзіны, піша АФН.

Паводле ацэнкі аўтараў даследавання, падатак на прыбытак у Беларусі складае 22% прыбытку (у Еўропе і Цэнтральнай Азіі - 9,8%, у краінах АЭСР - 16,8%), разам з выплатамі на заробак - 39,3% прыбытку (22,9% і 23,3% адпаведна).

Агульная падатковая стаўка ў Беларусі складае 80,4% прыбытку супраць 41,2% у Еўропе і Цэнтральнай Азіі і 43% у краінах АЭСР.

Апошнія навіны