BE RU EN

Ствараецца кааліцыя ізгояў

  • 8.11.2010, 12:27

Падпісана дэкларацыя аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю, Сірыяй і Венесуэлай.

Паводле вынікаў сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі, Сірыі і Венесуэлы, якая прайшла ў Сірыі 6-7 лістапада, падпісана дэкларацыя аб супрацоўніцтве паміж краінамі.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага МЗС, дэкларацыя прадугледжвае «прапрацоўку канкрэтных праектаў у сферы прамысловасці, энергетыкі, нафтахіміі, транспарту і сельскай гаспадаркі», паведамляе БелаПАН.

Трохбаковая сустрэча была арганізаваная ў межах рэалізацыі дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей аб актывізацыі палітычных кантактаў і эканамічнага супрацоўніцтва. Беларусь на сустрэчы прадстаўляў намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік. Ён сустрэўся з міністрамі замежных спраў Сірыі Валідам аль-Муалемам і Венесуэлы Нікаласам Морасам. Прадстаўнік Беларусі таксама прыняў удзел у кансультацыях на ўзроўні намміністраў замежных спраў трох краінаў па пытаннях пашырэння трохбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Апошнія навіны