BE RU EN

Нацбанк прыступіў да паслаблення рубля?

  • 9.11.2010, 9:25

На мінулым тыдні курс беларускага рубля знізіўся ў адносінах адразу да ўсіх асноўных валютаў, якія гандлююцца на Беларускай валютна-фондавай біржы.

У найбольшай ступені - на 2,9% - вырас курс еўра, дасягнуўшы чарговага гістарычнага максімуму - 4.291 BYR/EUR. На 0,3% узняўся курс даляра і на столькі ж - курс расейскага рубля. Гэта прывяло да таго, што валютны кошык падаражэў у адносінах да беларускага рубля на 1,15%, перавысіўшы ўзровень, які склаўся на 31 снежня 2009 года, на 4,56%. Дапушчальнае адхіленне на бягучы год складае 10%, але Нацыянальны банк доўгі час імкнуўся ўтрымаць ваганні рубля адносна кошыка ў межах 2% ад узроўню пачатку года.

Такім чынам, Нацыянальны банк прыступіў да паслаблення беларускага рубля да кошыка валютаў больш хуткімі тэмпамі, чым раней. Магчыма, на яго аказаў уплыў прыклад іншых краінаў, якія наперабой спрабуюць паслабіць свае валюты, робіць высновы выданне «Беларусы і рынак».

Апошнія навіны