BE RU EN

Беларускія колавыя цягачы фарбуюць у любімы колер Чавеса

  • 9.11.2010, 9:58

Чырвоная фарба — колер рэвалюцыі і любімы колер Уга Чавеса — гэта прамое пажаданне венесуэльскіх партнёраў.

Беларусь мае намер рэалізаваць усе дасягнутыя дамоўленасці з Венесуэлай. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных справаў гэтай краіны Нікаласам Мадурам. Гаворка ішла пра сумесныя праекты, якія абмяркоўваліся падчас апошніх візітаў на вышэйшым узроўні.

Учора бакі закранулі пытанні сумеснага выйсця на іншыя рынкі Лацінскай Амерыкі. У прыватнасці, Балівію, Нікарагуа і Эквадор. Нагадаем, што ў хуткім часе ў Венесуэле адкрыюцца два заводы па вытворчасці грузавікоў і трактароў беларускіх марак.

Як перадае тэлеканал СТВ, чырвоная фарба — колер рэвалюцыі і любімы колер Уга Чавеса — гэта прамое пажаданне венесуэльскіх партнёраў. Спецыяльна для іх на заводзе колавых цягачоў зробленая партыя такіх машынаў. Фарба асаблівая — вытрымае і дарогу праз акіян, і вільготны спякотны клімат Лацінскай Амерыкі. У кабіне — кандыцыянер.

Літаральна праз 10 дзён у Венесуэле будзе працаваць прадстаўнічая беларуская дэлегацыя. Плануецца падпісанне новых кантрактаў. Тых, якія былі распрацаваныя падчас нядаўняга візіту Уга Чавеса ў Менск. Хутчэй за ўсё, гэта дамоўленасці па збудаванні аграгарадкоў і жылля, а таксама кантракты ў энергетыцы і прамысловасці.

Апошнія навіны