BE RU EN

ЦВК: 10 кандыдатаў сабралі подпісы

  • 9.11.2010, 13:00

10 з 11 патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі падалі ў выбарчыя камісіі неабходныя для рэгістрацыі 100 тысячаў якасных подпісаў.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, толькі прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі не справіўся з заданнем – ён не падаў нават адну тысячу арыгінальных подпісаў у сваю падтрымку.

Найбольшая колькасць якасных подпісаў была ў Аляксандра Лукашэнкі – 1 мільён 110 тысячаў 291 подпіс, найменшая – у Рыгора Кастусёва – 101 001 подпіс.

Зараз па 13 лістапада ўключна прэтэндэнты пададуць у ЦВК заяву аб сваёй згодзе балатавацца на пасаду прэзідэнта, дэкларацыі аб даходах і маёмасці і іншыя дакументы.

Рэгістрацыя кандыдатаў плануецца на 18 лістапада.

Апошнія навіны