Даляр працягвае даражэць
- 9.11.2010, 13:20
Па выніках таргоў валютамі 9 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся да 3027 рублёў.
Курс расейскага рубля не змяніўся і склаў 98,08 беларускага рубля за адзін расейскі.
Курс еўра знізіўся на 28 рублёў і склаў 4189 рублёў.