BE RU EN

Дэпутатам Рады Украіны адмовілі ў грошах на паездку ў Беларусь

  • 1.12.2010, 17:16

Вярхоўная Рада Украіны не стане накіроўваць сваіх дэпутатаў назіральнікамі на хуткія выбары ў Беларусь.

Пра гэта паведамляюць «Комментарии» са спасылкай на крыніцу ў парламенце.

Паводле словаў суразмоўцы выдання, беларускі бок накіраваў украінскім парламентарыям афіцыйнае запрашэнне. Аднак Рада не выдзеліла грошай на гэтае мерапрыемства. «Апарат Вярхоўнай Рады грошай не выдзеліў. Хаця, што тут ехаць», - сказала крыніца.

Крыніца «Комментариев» выказала здагадку, што некаторыя дэпутаты ўсё ж паедуць у Беларусь за свае грошы.

Як паведамлялася раней, Вярхоўная Рада перажывае недахоп сродкаў. Пасля таго, як пачаліся халады і дэпутаты сталі мерзнуць на паседжаннях, высветлілася, што сродкі на цеплазабеспячэнне ў каштарысе не прадугледжаныя. Пры гэтым Рада таксама мае запазычанасць за цяпло ў памеры прыкладна мільёна грыўняў (каля 125 тысяч даляраў).

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 19 снежня.

Апошнія навіны